А. Астрэйка
З ТРЭЦIМ ЛIПЕНЯ
Адгрымелi бiтвы i пажары,
Што траслi наш край, як гром.
З трэцiм лiпеня, таварыш!
З пераможным, светым днём!
Гэты дзень, як сонца, дораг.
Ён навекi святам стаў.
Гэтым днём быў выгнан вораг
З мiнскiх вулiц i застаў.
.
Тры гады праз бой iшлi мы
I ў марозы, i ў жару.
З трэцiм лiпеня, Радзiма,
Дарагая Беларусь!
Шлях быў цяжкi наш i доўгi,
Гартаваны ў барацьбе.
Ад Кубанi i ад Волгi
Мы спяшылi да цябе.
Мы ў кароткiх снах салдацкiх,
Як змаўкаў смяротны бой,
Каля сценаў сталiнградскiх
Беларусь, жылi табой.
Пыл на нас яшчэ дарожны,
Шчэ вайны грукоча гром.
У савецкай хаце кожнай
Лiпень стаў святочным днём.
З трэцiм лiпеня, сардэчны
Наш прывет, Масква, прымай!
Слава Сталiну навечна
За жыццё, за вольны край!
Мы пакiнулi зямлянкi,
Стрэлi ясную зару.
З перамогай, партызанка,
Наша мацi, Беларусь!
1945 г.