Как первые белорусские ассы освобождали Родину!

“Мурамцы” над Магілёўшчынай.

   Прадгісторыя. У канцы 1913 года ў сталічным горадзе імперыі Санкт-Пецярбурзе групай інжынераў АТ “Руссо-Балт”пад кіраўніцтвам І. Сікорскага быў пабудаваны самы вялікі на той час самалёт ў свеце. Яго назвалі “Ілля Мурамец”. З самага пачатку сваёй лётнай кар”еры гэты апарат дэманстраваў выдатныя якасці. Не без цяжкасцяў, але ў Расіі ў часы Першай Сусветнай вайны была арганізавана першая ў свеце Эскадра паветраных караблёў, якая складалася з “Мурамцаў”. Гэтае злучэнне было на фронце аж да самага канца 1917 года. Далей 2 ці 3 экіпажы на сваіх караблях пераляцелі да бальшавікоў, яшчэ некалькі машын дасталіся Украінскай Радзе, астатнія былі знішчаны.

У лютым-сакавіку на завод “Авіа-Балт”, падраздзяленне “Руссо-Балта” у Петраградзе, звярнуў увагу сам Ленін. Па яго загаду на прадпрыемстве была праведзена рэвізія. У выніку яе выявіліся тэхналагічныя задзелы, не выкарыстаныя раней маторы, а таксама некалькі пашкоджаных самалётаў, якія можна было адрамантаваць. Гэтую справу даручылі інжынеру Палікарпаву, у будучым—“каралю знішчальнікаў”.

Усяго было адрамантавана і ізноў пабудавана 13 ці 14 самалётаў. Разам з тымі апаратамі, што пераляцелі з Эскадры, з іх стварылі Дывізіён паветраных караблёў Чырвонай Арміі (ДВК).

А цяпер пяройдзем у нашыя мясціны. Гэта ўжо 1920 год, баявыя дзеянні супраць белапалякаў.

У маі таго года першы бойатрад з ДВК у складзе трох “Мурамцаў” (бойкарабель №1 пад камандваннем чырвонага лётчыка—“красвоенлёта” А. С. Яроменкi, бойкарабель №2 чырвонага лётчыка А. К. Туманскага, бойкарабель №3 пад камандваннем чырвонага лётчыка А. Г. Шкудава) атрымалі загад пераляцець у Навазыбкаў на Заходні фронт. У пачатку чэрвеня — новы загад пераляцець у Магілёў. Машына Туманскага засталася ў Магілёве, бо трэба было рамантаваць паломку ў маторы, а “Мурамец” Яроменкi перасунуўся ў Стары Быхаў з заданнем нанесці ўдар па станцыі Градзянка ў сучасным Асіповіцкім раёне. Але ж загад не быў выкананы, бо самалёт не здолёў падняцца ў паветра з-за неправільнай рэгуліроўкі сістэмы кіравання.

08.07.1920 усе тры самалёты сабраліся ў Бялынічах. Натупным днём яны атрымалі загад правесці разведку і нанесці бомбавы ўдар па чыгуначнай лініі Градзянка-Уборак-Талька-Верайцы-Завішын. Аднак Яроменка ў аблоках страціў арыенціроўку, а ў карабля №3 зламаўся матор, яму прыйшлося сесці. Толькі самалёт Туманскага выйшаў на Бабруйск і скінуў на станцыю 11 пудоў бомб. Вечарам таго ж дня Туманскі здзейсніў налёт на Асіповічы, дзе скінуў 11 пудоў бомб і пуд лістовак. У наступны дзень ён бамбаваў Верайцы. У журнале баявых дзеянняў запісана: “…бамбілі станцыі Асіповічы, Верайцы, пуці, эшалоны, мястэчкі пры абедзьвух станцыях, абстралялі з кулямётаў гэтыя станцыі, мястэчкі, пуці, эшалоны, якія стаялі ці прахадзілі”.

Потым, калі пачалося наступленне Заходняга фронту Чырвонай арміі, “Мурамцы” пераляцелі ў Бабруйск, адкуль потым былі пераведзены на Ўрангелеўскі фронт.

На фота: “Ілля Мурамец” серыі “Г” з маторамі “Рэно” (яшчэ называўся “Рэно-Балт”) з Дывізіёна паветраных караблёў Чырвонай Арміі. Перад кабінай пазіруе Аляксей Туманскі з ордэнам Чырвонага Сцяга на грудзях, герой Грамадзянскай вайны. Справа сядзiць Сяргей Туманскi, ягоны брат, паветраны стралок, матарыст, у будучым—генеральны канструктар маторау.

 

Клеванец Ю.В.

One Comment

  1. Владимир Михайлов says:

    Самым известным гнездом авиации в Российской империи был Петербург, однозначно. а вот на втором-третьем месте был Брест. Воздухоплавательные отряды создавались при крепостях, а когда появились самолёты, то они тоже были первое время при воздухоплавательных отрядах

Leave a Reply

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*