ЛЕНИНСКОМУ КОМСОМОЛУ БЕЛОРУССИИ -100 лет

ДОРОГИЕ ТОВАРИЩИ !
РЕДАКЦИЯ САЙТА ПОЗДРАВЛЯЕТ ВАС СО ЗНАМЕНАТЕЛЬНОЙ ДАТОЙ – 100- ЛЕТИЕМ ЛЕНИНСКОГО КОММУНИСТИЧЕСКОГО СОЮЗА МОЛОДЁЖИ БЕЛОРУССИИ – ЛКСМБ
Комсомол Советской Белоруссии был одним из боевых отрядов Всесоюзного Ленинского Коммунистического Союза Молодёжи – ВЛКСМ, и в его составе прошёл славный боевой и трудовой путь. Помимо шести правительственных наград, которые были вручены ВЛКСМ, комсомол Советской Белоруссии был награждён правительственными наградами дважды. В 1945 году Орденом Красного Знамени за мужество, самоотверженность и героизм, проявленные комсомольцами и молодёжью республики в рядах Красной Армии и партизанских отрядах в борьбе с немецко- фашистскими захватчиками. В сентябре 1970 года. комсомол Белоруссии был награждён орденом Ленина за активное участие в коммунистическом строительстве и в связи с 50- летием образования белорусского комсомола..
Первые комсомольские организации, действовавшие на территории нашей республики с декабря 1918 года, вначале действовали в составе комсомола Западной Коммуны, затем в составе Коммунистического Союза Молодёжи Литвы и Белоруссии. Решение о создании республиканской комсомольской организации- Коммунистического Союза Молодёжи Белоруссии (КСМБ), как неотъемлемой части
Российского Коммунистического Союза Молодёжи (РКСМ) было принято на 1-м Всебелорусском съезде комсомола, который состоялся в Минске 100 лет назад 24-27 сентября 1920 года..После воссоединения белорусского народа в едином Советском белорусском государстве в 1939 г. комсомольская организация республики включила в свои ряды также передовую молодёжь бывшей Западной Белоруссии, многие представители которой до этого действовали в рядах подпольного Комсомола Западной Белоруссии.
За всё время своего существования комсомол Советской Белоруссии, как и весь комсомол Советского Союза, был верным помощником и боевым резервом Коммунистической Партии. Таким он был в годы гражданской войны, во время социалистического строительства 20-30-х годов 20-го столетия, во время Великой Отечественной войны, в период послевоенного восстановления и дальнейшего развития Родины, во время освоения целины, участвуя в новостройках Сибири и Дальнего Востока, в военно – патриотическом воспитании молодёжи, в пропаганде идей социализма и коммунизма, а также советских боевых и трудовых традиций. Подавляющее большинство граждан нашей республики – те, кому сейчас за 45, прошли через комсомол. И многие из них по-доброму вспоминают это время.
После преступного разрушения Советской страны, в государствах, расположенных сейчас на постсоветском пространстве, функционирует целый ряд молодёжных организаций, среди которых отдельные из них заявляют о том, что являются продолжателями дела комсомола. Но с сожалением приходится отмечать, что большинство из них как в своих программных и уставных документах, так и в практической деятельности не выходят за рамки «общечеловеческих ценностей» и буржуазного патриотизма, рыночных и религиозных предрассудков. В этом их коренное отличие от комсомола советского периода, который был в действительности Ленинским и Коммунистическим. То же можно сказать о большинстве молодёжных печатных органов, которые раньше были носителями комсомольских традиций.
Но пусть же память о героическом комсомоле живёт в сердцах как нынешних, так и будущих поколений, и поможет многим в выборе правильного пути в жизни.

Ниже приводится ряд стихотворений поэтов Советской Белоруссии, которые были посвящены комсомолу и пользовались в своё время большой популярностью.
КАМСАМОЛЬСКАЯ ТЭМА
Ў ВЕРШАХ ПАЭТАЎ САВЕЦКАЙ
БЕЛАРУСI

КАМСАМОЛУ
Янка Купала

Гэй ты, моладзь, наша змена,
Камсамольцы, камсамолкі,
Як жа светла, як адменна
Свеціш колерам вясёлкі!

Маладой юнацкай славай,
Ці то ўзімку, ці то летам,
Нібы сонца, цуднай з’явай
Прамянееш ты ў сусветах.

Далей, вышай, у прасторы
Па ўраджай з сяўбы багаты,
Камсамольцы-вярнігоры,
Сталінскія арляняты!

Хто наперадзе са сцягам,
На якім красуе Сталін,
Пакарыў сваёй адвагай
Неразгаданыя далі?

Хто найшчыршыя парывы
Сваіх думак, свайго сэрца
Аддае савецкім нівам,
Дрогнуць светам з сэрцам рвецца?

Далей, вышай, у прасторы
Па ўраджай з сяўбы багаты,
Камсамольцы-вярнігоры,
Сталінскія арляняты!

Ці то сушы, ці то моры,
Ці то высі паднябесся,
Ўсюды стрэнеш непакораў –
Камсамольцаў нашых з песняй.

Хай там бура, завіруха,
Хай пурга сапе і плача,
Стуль тваё пачуе вуха
Камсамольскі гарт юначы.

Далей, вышай, у прасторы
Па ўраджай з сяўбы багаты,
Камсамольцы-вярнігоры,
Сталінскія арляняты!

Чыя кірка ў падзямеллі
Першай пласт вугля цярэбіць
I чый трактар першым сцеле
Скібы на калгаснай глебе?

Чые звоняць звонка косы
На мурожнай сенажаці?
Хто йдзе першым у пракосах,
Што і ветру не дагнаці?

Глыбей, далей, у прасторы
Па ўраджай з сяўбы багаты,
Камсамольцы-вярнігоры,
Сталінскія арляняты!

Глянь, карабль плыве дасужна,
Дыміць комін параходны, –
Камсамольцы сям’ёй дружнай
Рэжуць хвалі ў шляху водным.

Ніпачым ім рыфы, скалы,
Ані смерчы, ні бураны, –
З маладым плывуць запалам
Цераз моры-акіяны.

Далей, вышай, у прасторы
Па ўраджай з сяўбы багаты,
Камсамольцы-вярнігоры,
Сталінскія арляняты!

Глянь у неба, ў стратасфэру,
Дзе сягнуць не можа й вока, –
Камсамолец неба мерыць,
Сячэ крыллем вал аблокаў.

З самалётам днём і ночай
Мігаціцца ў безграніччы,
Днём смяецца сонцу ў вочы,
Ночкай зорнай зоры ліча.

Далей, вышай, у прасторы
Па ўраджай з сяўбы багаты,
Камсамольцы-вярнігоры,
Сталінскія арляняты!

На фарпостах, на граніцах
Безгранічных нашых зямляў
З карабінам ля стражніцаў
Камсамолец не задрэмле.

З ім не жарты, з ім не гулі, –
Сцеражыся, подлы вораг!
Яго метка цэліць куля, –
Змеле злыдзеня на порах.

Далей, вышай, у прасторы
Па ўраджай з сяўбы багаты,
Камсамольцы-вярнігоры,
Сталінскія арляняты!

Я шчаслівы, што я разам
Пяю песні з камсамолам,
Пяем песні складным сказам –
Ажно рэхі йдуць наўкола.

Родзіць буйна наша поле,
Сады нашы, агароды,
Гудуць гулка з добрай волі
Нашы фабрыкі, заводы.

Далей, вышай, у прасторы
Па ўраджай з сяўбы багаты,
Камсамольцы-вярнігоры,
Сталінскія арляняты!

КАМСАМОЛЬЦАМ
Якуб Колас

Прывет вам, племя маладое,
Зямель савецкіх яснацвет!
Дарога ваша — шлях герояў,
У новы дзень бліскучы след.

Як сонца, першыя ў паходзе,
Стыхіям злым наперакор,
Ішлі вы з песняй, як разводдзе,
На штурмы скал і дзікіх гор.

Ішлі вы, юнасць-чарадзеі,
З’яднанай сілай грамады,
Перамагаючы завеі,
Дажджы, і суш, і халады.

I голас вашай песні звонкай
Лавіў прастор нябёс, зямлі,
I ціш балот, і шчыт сасонкі,
Дзе густа збіліся камлі.

Усюды, дзе патрэбна зброя,
Каб перашкоды ўсе скрышыць,
Вы неслі сэрца маладое
I жар юнацкае душы.

I было крэпка ваша раме,
I не стамлялася рука,
Бо Ленін быў заўсёды з вамі,
Быў з вамі гарт бальшавіка.

Прывет вам, войска маладое,
Загартаванае ў баях!
Дарога ваша — след герояў,
Былінны эпас, зорны шлях.

Ідзіце ж гэтак жа і далей!
Прывет вам, родныя, прывет!
Пад камсамольскай гулкай хваляй
Ці ж устаіць варожы свет?!

КАМСАМОЛЬСКIЯ СЭРЦЫ
Пятрусь Броўка

Камсамол, маладосць,
Шлях юнацкі, узлётны,
Скрозь дарогі твае,
Ні канца ім, ні краю.

Хіба сорак табе,
А мне болей паўсотні?
Ты ж такі малады,
Я старэць не жадаю.

Што я стаў пераросткам,
Не вынось мне вымовы,
Можаш ты, можаш ты
Мне паверыць, здаецца, —

Я кажу, як даўней
У ячэйцы вясковай,
Што я й сёння юнак,
Камсамолец па сэрцу.

Камсамол! Я твой друг,
Выхаванец і вучань.
У кагортах тваіх
Хай не быў я героем,

Ды ішоў праз гады,
Як праз горныя кручы.
Дзе б ні быў ты ў шляхах —
Быў заўсёды з табою.

Помню першыя дні,
Што жыццё ўскалыхнулі,
Успаміны пра іх
Так мне дорагі, любы —

Ружы цвет, як сцяжок,
На кужэльнай кашулі
I прыгнуты казыр
Над узвіхраным чубам.

Можа, хто нам і слаў
У дарогу праклёны,
Свет стары ў неспакоі
Вылупліваў бельмы.

Мы ішлі, адляталі
Нашчэнт забабоны,
I кулацкі абрэз
Не палохаў нас вельмі.

Кодькі спраў ні было
Баявых, незвычайных,
Даставала на ўсё
Камсамольскага гарту,

Штурмавалі як след
Навуковыя тайны,
Хоць не ў ранніх гадах
Мы сядалі за парту.

Уставалі з гадоў
Слаўных дзён камунары,
Гадавалі ў грудзях
Непахіснасць, адвагу.

У жаданы прастор
Светлых думак і мараў
Заклікаў камсамол,
Вёў пад ленінскім сцягам.

Нам здавалася, век
Будзем мы маладымі,
Што ніколі з табой
Не зазнаем разлукі.

Ды праходзяць гады —
Ўсё мяняецца з імі,
Камсамольскі значок
У сыноў і ва ўнукаў.

Праўда ленінскіх слоў,
Мазалі на далонях,
Нібы ў сталі брусок,
Ім пасобілі зліцца.

I стаіць іх сям’я
Супроць буры сягоння.
Маладою сям’ёй
Можам мы ганарыцца.

Многа ў нас маладых,
У свой край улюбёных,
Маладых, баявых,
Маладых, працавітых.

Пад сцягамі палкоў
Іх гукаюць імёны,
Ў даль стагоддзяў яны
Паглядаюць з граніту.

Ім граніцы няма —
Ўсё павінна скарыцца,
Іх жаданням ў грудзях
Неспакойна і цесна.

Дзе плаціны ўстаюць,
Дзе прастор каласіцца, —
Скрозь гучыць, скрозь гучыць
Камсамольская песня.

Камсамол! У цябе
Неабсяжныя планы,
Свет штораз прад табой
Раскрываецца болей —

Хочаш, месяц штурмуй,
Пралятай акіяны.
Ад імкненняў тваіх
Не адстанем ніколі.

Хоць адбілі гады
Нас пячаццю сівою,
Не зважай, бо яшчэ
Добра ўмеем змагацца.

Бачыш, пульс малады,
Сэрца ў нас маладое,
Дык лічы, што заўжды
Мы ў кагорце юнацтва!

Аркадзь Куляшоў
КАМСАМОЛЬСКI БIЛЕТ

Цвёрда трымаўся юнак на дапросе,
Тоячы словы і думкі свае.
Вораг-жандар дакурыў папяросу
I камсамольскі білет аддае.

— Вось і білет твой, — сказаў ён ласкава,
I ад яго на вачах у людзей
Ты адцурайся; выгодная справа:
Жыць застанешся, — жыццё даражэй.
Што ў ім карыснага? Кніжка, не болей.
Кніжку спалі — і размовам канец!
— Не, не спалю! — адказаў камсамолец. —
Хай лепей сэрца мне спаліць свінец!

— Ты не згаджаешся? Вельмі шкадую.
Кінь свой білет у палонку тады.
— Не, я не кіну ў ваду ледзяную,
Сам лепш зайдуся ад лютай вады.

— Добра, хай будзе па-твойму. — На гэтым
Доўгі і нудны спыніўся дапрос.
I юнака з камсамольскім білетам
Босага гоняць на люты мароз.

Там ён, абліты вадой ледзяною,
К сэрцу рукою білет прыціскаў,
Быццам білет пад сцюдзёнай вадою
Сэрцу юнацкаму стыць не даваў.

Так і стаяў, смеючыся над катам,
Доўга па целу сцякала вада;
Так і застаўся стаяць каля хаты,
Быццам з чысцюткага літы ільда.

Так і стаіць, як жывы, перад намі,
Так і стаіць, прыціскае білет,
I не развітваецца з сябрамі,
I прастаіць яшчэ тысячы лет.

Ды не карой ледзяною пакрыты,
Ды не абліты вадой ледзяной, —
Выліты з бронзы і сонцам абліты,
Будзе ён вечна стаяць над зямлёй.

Максiм Танк
КАМСАМОЛУ

Вам Ленiн даў сцяг пераможны волi,
Каб шлях Радзiмы азаралi iм,
Каб чорных дней не ведалi нiколi
I сонца ззяла ў сэрцы маладым.

Вам Сталiн даў такую моц i сiлу,
Каб непакорных, гордых не магло
Нiшто ў змаганнi з ворагам асiлiць,
Зламаць, сагнуць арлiнае крыло.

I вы прайшлi ўсе выпрабаваннi –
Праз лiўнi куль, смяротны штором баёў.
I век не згасне вашай славы ззянне,
Жыць будзе у песнi, ў памяцi братоў.

На пабудовах сталiнскiх сягоння
Вы ўзнялi свой пераможны сцяг
I пракладаеце ўдаль нястомна
Да камунiзма сонечнага шлях.

Вы справамi мацуеце сваiмi
Сусветны фронт барацьбiтоў за мiр,
I ганарыцца вамi ўся Радзiма,
I наша партыя, i правадыр.

Прывет вам шлюць свой гарады i нiвы,
Прывет вам, сла ўнай змене маладой,
Хай ваш напеў, юнацкi i шчаслiвы,
Лунае век над роднаю зямлёй!

Leave a Reply

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*