ПАД ЧУЖЫМ, БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫМ СЦЯГАМ

Во время выступлений прозападных сил широко используется националистическая символика: бело-красно – белые флаги и полотнища, зачастую с изображением герба «Погоня», причём многие, особенно молодые участники этих мероприятий, не знают о том, что используют символику, активно применявшуюся гитлеровскими пособниками во время Великой Отечественной войны.

Андрэй Чырвоны,
г. Мiнск, жнiвень 2020 г.

У гэтым годзе ў летнюю спякоту

Зноў убачыў Мiнск наш дарагi,

Як у час фашысцкага прыгнёту:

Бел-чырвона-белыя сцягi.

Мы, старэйшыя, глядзiм наўкола.

Вельмi дзiўна сталася для нас:

З iмi зноўку маршыруе моладзь,

Як тады, у гiтлераўскi час.

Хлопцы i дзяўчаты, зразумейце:

Вам падсунуў вораг гэты сцяг.

Хоць на першы погляд мо здаецца,

Ён адкрые вам да шчасця  шлях.

Што знайшлiся, урэшце, дабрадзеi,

Што пад гэтым сцягам павядуць,

Здзейсняць вашы светлыя надеi,

Усё, аб чым вы марылi, дадуць.

Толькi вось чаму вы не ўлiчылi,

Што ў вайны суровыя гады

Не пад гэтым сцягам за Айчыну

Ваявалi праздеды – дзяды.

Яны iшлi ў атрады, ўзводы, роты,

На франты i ў лес ад родных нiў.

I для iх, савецкiх патрыётаў,

Паласаты сцяг варожым быў.

Быў ён сцягам ворагаў заклятых,

Бел-чырвона-белых «спадароў».

Гэты сцяг фашысцкiх памагатых,

Палiцаяў, здраднiкаў, звяроў.

Гэта ўсё была навала тая,

Што, калi народ быў у бядзе,

Дык людзей цягнулi ў палiцаi,

У БКА*, у батальён СД**.

I цяпер знайшлiся зноў такiя.

Не падзецца нам ад iх нiяк.

Супраць братняй цягнуць нас Расii,

У шарэнгi НАТАўскiх ваяк.

Дарагiя  нашы ўнукi, ўнучкi,

У гэты час вас заклiкаю так:

«Кiньце палiцайскiя анучы!

Час збiрацца пад Чырвоны Сцяг!»

*БКА – Беларуская Краёвая Абарона –  вайсковае  фармираванне  гiтлераўскiх прыслужнiкаў на Беларусi у час Вялiкай Айчыннай вайны

** Беларускi батальон СД –  карнае фармiраванне гiтлераўскiх прыслужнiкаў

Leave a Reply

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*